Авантурысты - aVanTourists


Гео и язык канала: Узбекистан, Узбекский
Категория: Путешествия


Вандроўкі па Беларусі
Instagram https://instagram.com/avan_tourists
Пра падрабязнасці пытайцеся @alesia_gur

Связанные каналы

Гео и язык канала
Узбекистан, Узбекский
Категория
Путешествия
Статистика
Фильтр публикаций




Бліжэйшыя планы на вясну!)

🌸21 красавіка – “Гасціннае Палессе”

▪️Музей “Бездзежскі фартушок”.
▪️Дэгустацыя
▪️Катанне на брычцы;
▪️Дэгустацыя палескай кухні;
▪️Эка-сцежка “У краі вяртлявай чаротаўкі” з паромнай пераправай праз Ясельду;
▪️Дэгустацыі зёлкавай гарбаты і хатняга сыру;
▪️Козатэрапія (абдымкі з цёплымі і мяккімі жывёламі) і інш.



🌸3 траўня – Майстар-клас па роспісе велікодных яек.

▪️традыцыйная тэхніка, якой валодалі нашы продкі на працягу шматлікіх стагоддзяў;
▪️цалкам экалагічная;
▪️кожны сыйдзе з трыма прыгожымі яйкамі, каб упрыгожыць Велікодны стол.


🌸4 траўня – сакральная праграма “Вада пад вадой” у Жамыслаўлі.
Яшчэ распрацоўвацца.

▪️прыручэнне агню;
▪️лясныя купанні;
▪️абрады ініцыяцыі;
▪️практыкі.


🌸11 траўня – экскурсія на завод “Камунарка”.

▪️экскурсія па заводзе;
▪️дэгустацыя прадукцыі;
▪️салодкі сувенір.


🌸19 траўня “ Велічная Вілія”

▪️унікальны і часам экстрэмальны сплыў на байдарках;
▪️прыродны скаладром;
▪️таямнічыя капліцы;
▪️велічныя дубы;
▪️святая крыніца;
▪️рэшткі моста Першай сусветнай вайны;
▪️вадаспадзік;
▪️горы!


🌸Беларускамоўны квіз пра Беларусь пад замову.

💛Пішыце, што зацікавіла – і мы дашлем падрабязнасці)
@alesia_gur




Гасціннае Палессе.
21.04.24

Ці чулі вы паляшуцкую гаворку?
А ці бачылі адначасова 300 фартухоў, якія зробленыя рукамі, і дзе ніводзін малюнак не паўтараецца?

21 красавіка ўсё магчыма!

Мы накіроўваемся ў самы гасцінны край Беларусі – заходняе Палессе.

Нас чакаюць:

✔️Унікальны музей "Бездзежскі фартушок" і магчымасць даведацца пра традыцыйную культуру гэтага рэгіёну;
✔️Катанне на брычцы;
✔️Дэгустацыя рэгіянальнай кухні;
✔️Чароўная прырода на
экасцежцы "У краі вяртлявай чаротаўкі" з паромнай пераправай праз Ясельду;
✔️Фермерская гаспадарка з дэгустацыямі зёлкавай гарбаты і хатняга сыру.
✔️Козатэрапія (абдымкі з цёплымі і мяккімі жывёламі насыцяць любоўю і супакаеннем);
✔️Прыгожая неагатычная брама, нібы з казкі пра прынцэсу і іншае.

Адным словам, нас чакае вясновы цуд!

Паехалі!)

У кошт уваходзіць:
▪️трансфер;
▪️уваходня квіткі ў музей "Бездзежскі фартушок", экскурсія і праграма;
▪️дэгустацыя рэгіянальнай кухні;
▪️экскурсія па экасцежцы;
▪️козатэрапія;
▪️дэгустацыя хатняга сыру з гарбатай.

⏰ 21 красавіка 7:00 - 21:00

💰Кошт: 150 р.


Пішыце - званіце:
📞+375291419497,
@alesia_gur.




Ёсць на 2 месцы на гэту суботу)


16 сакавіка “Сырная Масленка”

Уявіце сабе, што ўжо праз некалькі тыдняў вы можаце апынуцца ў самым Цэнтры Еўропы!
Без візаў і чэргаў!

З Авантурыстамі гэта магчыма!

Мы даставім вас у чароўны азёрны край, нібы ў казку. Але берагі будуць не кісялёвыя, а сырныя!

Пакуль мілагучная назва возера Шо будзе лашчыць нашы вушы, мы незаўважна станем удзельнікамі архаічнага абраду провадаў зімы. Тут усё па класіцы: бліны, танцы, спевы, гульні. І гасцінныя гаспадары адной з лепшых аграсядзібаў Беларусі.

Пасля свята мы апынемся на чароўным Арт-хутары “Майстравыя”, дзе пакаштуем каля 10 гатункаў сыроў! Гэта будзе вельмі смачна!)

Як вам праграма?

У кошт уваходзіць:
▪️трансфер;
▪️абед;
▪️удзел у свяце “Масленка”;
▪️дэгустацыя.

⏰ 16 сакавіка 8:00 - 20:30.
💰Кошт: 155 р.


Пішыце - званіце:
📞+375291419497,
@alesia_gur.




⚡Легендарны сплаў на байдарках "Мора Герадота" 7 красавіка!⚡

Прапануем накіравацца на Палессе і сваімі вачыма ўбачыць гэты сезонны цуд Беларусі!
У перыяд вясновай паводкі рака Прыпяць настолькі разліваецца, што ўтвараецца не тое, што возера, а мора. Сапраўднае беларускае вясновае мора!🌊

Яго калісьці і апісаў старажытнагрэчаскі гісторык Герадот.

✔️Падчас сплаву мы пазнаёмімся з прыродай Палесся.
✔️Пачылім у чароўнай лакацыі "Затоплены лес".
✔️Пабачым вялікую колькасць толькі што прыляцеўшых птушак.
✔️Пазнаёмімся з вельмі класнай мясцовай сям'ёй.
✔️Смачна паабедаем у гасцінных палешукоў.
✔️Прагрэемся пад першым вясновым сонейкам.

У кошт уваходзіць:
▪️трансфер;
▪️пракат патрэбнай амуніцыі і рыштунку;
▪️суправаджэнне вопытнага інструктара;
▪️абед з мясцовых прадуктаў у сядзібе;
▪️сплаў.

6 красавіка 7:30 - 21:00.
💰Кошт: 160 р. (пры браніраванні да 18 сакавіка).
Пасля 18 сакавіка – 170 р.

Пішыце - званіце:
📞+375291419497,
@alesia_gur.

🌊Легендарнае мора Герадота – тое, што павінен убачыць кожны беларус!🌊

Показано 8 последних публикаций.